Цырымонія закрыцця выставы "СМІ ў Беларусі" прайшла ў Мінску

14 мая 2016

Вось ужо 20-ы раз сталіца сабрала прэсу з розных куткоў дзяржавы і краін замежжа. Чатыры дні выставы - і юбілейны форум электронных і друкаваных СМІ міжнароднага ўзроўню завяршыўся сёння ў Мінску. На цырымоніі закрыцця адбылося ўшаноўванне лепшых вядучых і адкрыццё інтэрнэт-галасавання ў намінацыі "Прыз сімпатый гледачоў" 12-га Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня". За прыз пазмагаецца і мая калега вядучая праграм "Зона Х" і "Зона Х. Вынікі тыдня" Віялета Сакаловіч.

Юбілейная выстава "СМІ ў Беларусі" сёлета аб'яднала больш як 400 прадстаўнікоў медыяпрасторы свету. Для наведвальнікаў сёння выстава адчыненая да 6 вечара.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя