Моцнае землетрасенне ў Албаніі

26 ноября 2019
Тэрміновыя паведамленні прыходзяць з Албаніі. Недалёка ад сталіцы Тыраны  адбылося землетрасенне магнітудай 6,4. Ачаг залягаў на глыбіні 20 кіламетраў. Паведамленняў наконт ахвяр і разбурэнняў не паступала. Нагадаем, у верасні ад падземных штуршкоў у краіне пацярпелі 132 чалавекі.