Сі Цзіньпін адзначае дзень нараджэння

15 июня 2019

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін сёння адзначае дзень нараджэння. Яму спаўняецца 66 гадоў. Лідар краіны з самым шматлікім у свеце насельніцтвам (амаль 1,4 мільярда чалавек) не любіць пышныя святкаванні і звычайна праводзіць гэты дзень у цесным сямейным асяроддзі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння і пажадаў добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.