Шведская паліцыя ўзмацніла меры бяспекі

23 августа 2013
Быў атрыманы ліст з пагрозамі падарваць каралеўскую рэзідэнцыю ў горадзе Карлстад на поўдні краіны. Канверт з тэкстам на дрэннай англійскай быў атрыманы рэдакцыяй адной з рэгіянальных газет. Невядомыя падпісаліся як група, якая сімпатызуе Андэрсу Брэйвіку. Бомба нібы павінна была ўзарвацца сёння ўвечар. Ніякіх выбухных прыстасаванняў паліцыя не выявіла.