Шведская паліцыя адшуквае ўзброенага клоуна

14 октября 2016

Невядомы ў масцы нанёс нажавое раненне маладому чалавеку і ўцёк з месца злачынства. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ўвечары ў горадзе Варбергу.

Паведамляецца, што юнак атрымаў лёгкае раненне, яго жыццё па-за небяспекай. Нагадаю, апошнім часам у свеце пачасціліся выпадкі нападзенняў клоунаў-злачынцаў на людзей. З пачатку кастрычніка падобныя інцыдэнты адбыліся ў ЗША і Вялікабрытаніі.