МЗС: З-за Расіі нафтавы экспарт Беларусі ўпаў больш чым на $2 млрд

25 февраля 2020
Беларускі экспарт страціў больш як 2 мільярды долараў з-за ўвядзення Расіяй абмежаванняў на вываз нафтапрадуктаў і паставак бруднай нафты. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС, дзе падводзіліся вынікі працы органаў дыпламатычнай службы за 2019 год. Ён, на думку Макея, быў даволі напружаным, але дзейсным. 

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы здолелі захаваць, а месцамі істотна нарасціць тэмпы і аб'ёмы дыпламатычнай працы. Павялічылася інтэнсіўнасць і пашырылася геаграфія замежных візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Дынамічна развівалася двухбаковае ўзаемадзеянне з нашымі замежнымі партнёрамі на ўсіх трэках. Захоўваючы прыхільнасць да безумоўнага выканання сваіх абавязацельстваў у адносінах да Расіі - нашага стратэгічнага саюзніка і асноўнага гандлёвага партнёра, Беларусь працягнула ўмацоўваць пазітыўную тэндэнцыю да нармалізацыі адносін на еўра-атлантычным вектары".

Істотных зрухаў, па словах Макея, удалося дабіцца ў дыялогу з ЗША. А ўзаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам выйшла на больш прагматычны ўзровень - з яго выстройваннем на працяглую перспектыву.