Шумахера выводзяць з комы

29 января 2014
Пасля чатырохтыднёвай комы Міхаэль Шумахер, нарэшце, падае першыя прыкметы абуджэння. Як паведамляюць французскія СМІ, урачы бальніцы ў Грэноблі пачалі паступова выводзіць легендарнага гоншчыка з комы. Аднак самі медыкі пакуль ад каментарыяў адмаўляюцца. Гэта звязана з намерам урачоў рабіць афіцыйныя заявы толькі пасля поўнага абуджэння Шумахера, адзначаюць журналісты.


Нагадаем, сяміразовы чэмпіён Формулы-1 пацярпеў 29 снежня ў выніку няшчаснага выпадку на горналыжным курорце ў Францыі, дзе падчас спуску ён стукнуўся галавой аб камень.