Сёлета духоўна-асветніцкая выстава збярэ каля 80 удзельнікаў з Расіі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Сірыі, Сербіі, Грэцыі. Упершыню прыедуць госці з Палесціны - храм Мікалая Цудатворца са святой Віфлеемскай зямлі. У дзіцячай гасцёўні будуць развівальныя гульні, спектаклі, навучанне жывапісу па дрэве і вадзе. Для дарослых - майстар-класы, лекцыі і сустрэчы з духавенствам.