Шторм "Фаб’ен" абрынуўся на поўдзень Францыі

23 декабря 2019
Вецер парывамі да 200 кіламетраў за гадзіну пакінуў без электрычнасці больш як 100 000 дамоў. Закрыліся аэрапорты, перарвалася чыгуначная сувязь праз ліўні і паводку. Сур'ёзная шкода нанесена дэпартаменту Прыморскія Альпы, асабліва каля Ніцы і Ментона, дзе адбыліся апоўзні. Ад шторму востраў Корсіка адрэзаны ад кантынентальнай Францыі. Там не працуюць паветраныя гавані, прыпынена паромная сувязь.