У аэрапорце Окленда адмянілі некалькі дзясяткаў рэйсаў

18 сентября 2017

Прычына - дэфіцыт рэактыўнага паліва. На мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе адбылося надзвычайнае здарэнне: у трубаправод урэзаўся фермерскі экскаватар. Уцечку атрымалася спыніць праз 15 хвілін пасля ўдару, і, тым не менш, было страчана каля 70 тысяч літраў паліва. У выніку прадпрыемства не змагло забяспечыць аэрапорт патрэбнай колькасцю гаручага. Паводле папярэдніх даных, для ліквідацыі наступстваў спатрэбіцца два тыдні, а перабоі ў працы паветранай гавані закрануць дзве тысяч пасажыраў штодня.