Прэзідэнт павіншаваў супрацоўнікоў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём міліцыі

4 марта 2020
Заўсёды на варце. Сёння беларускія праваахоўнікі адзначаюць прафесійнае свята. Вось ужо 103 гады яны надзейна нясуць сваю службу. Са святам супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
"Кожны дзень і гадзіну вы знаходзіцеся на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю. Абараняючы правапарадак, гарантаваныя Канстытуцыяй правы, свабоды і жыццё грамадзян, уносіце важкі ўклад у захаванне стабільнасці ў грамадстве, умацаванне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што асабісты састаў органаў унутраных спраў будзе і надалей эфектыўна адказваць на ўсе выклікі і пагрозы і, прымнажаючы хвалебныя традыцыі, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне.

"У гэты святочны дзень жадаю ўсім супрацоўнікам міліцыі, ветэранам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай і патрэбнай працы на карысць нашай краіны і народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.