У Ізраілі ў басейн засмактала адпачывальнікаў - аднаго мужчыну так і не знайшлі

22 июля 2022
Драма разыгралася на вачах у дзясяткаў гледачоў у невялікім ізраільскім пасёлку. Дзеці і дарослыя купаліся у басейне, калі раптам  яго дно правалілася, і кудысьці  ў шматметровую глыбіню зацягнула дваіх мужчын.

Адзін з іх здолеў выбрацца, другі знік бясследна. Пошукі ніякага выніку не далі. Паліцыя паведамляе, што пад зямлёй утварыліся разломы, па якіх пайшла вада, захапіўшы з сабой чалавека.