Шэдэўр Рэнуара за 7 долараў

11 января 2014

І гэта не жарт! Уладальніцай пейзажа знакамітага жывапісца стала амерыканка, якая набыла карціну на блышыным рынку. Паводле слоў гаспадыні палатна, яе ўвагу прыцягнула ў першую чаргу рамка, а не сам малюнак. Пазней яна паказала карціну экспертам, якія выявілі, што гэта Пейзаж на беразе Сены, які Ренуар напісаў у 1879-м годзе. Твор мастацтва ацанілі ў 100 тысяч. Узрадаваная ўладальніца паспяшалася выставіць пейзаж на аўкцыён. Але не паспела: высветлілася, што карціна была выкрадзеная яшчэ ў 1951-м годзе і зараз павінна вярнуцца ў музей.