"Шарлі Эбдо" пагражае суд за серыю карыкатур

15 сентября 2015

Па-рознаму тлумачаць сітуацыю з бежанцамі сусветныя СМІ. Скандальна вядомаму французскаму часопісу "Шарлі Эбдо" пагражае суд за серыю карыкатур з патанулым у пачатку верасня трохгадовым сірыйскім хлопчыкам Айланам Курдзі. На адным з малюнкаў - хлопчык, які ляжаў на пяску, а побач тлумачэнне: "Так блізка да мэты". Над целам Айлана намаляваная рэклама кафэ, якая абвяшчае: "Два дзіцячыя меню - па кошце аднаго". На другім малюнку - пад загалоўкам "Доказ, што Еўропа хрысціянская" - побач з хлопчыкам намаляваны Ісус Хрыстос, які гаворыць: "Хрысціяне ходзяць па вадзе. Мусульманскія дзеці - тонуць". Часопіс раскрытыкаваўся ва ўсім свеце.