У Мінску адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД

12 апреля 2024

Сёння ў Мінску адбудзецца першае сёлета пасяджэнне Савета кіраўнікоў МЗС краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Акрамя падвядзення вынікаў дыпламатычнага супрацоўніцтва за 2023 год кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Гэта процідзеянне выклікам і пагрозам, адной з якіх з'яўляецца  тэрарызм, а таксама  ваенная бяспека, абарона праў грамадзян, у тым ліку на бяспечную прафесійную дзейнасць і развіццё супрацоўніцтва ў галіне спорту.