Зараз у Каіры ваенныя штурмуюць мячэць з ісламістамі

17 августа 2013
Ідзе перастрэлка, чуваць выбухі. Раней ваенныя аблажылі будынак, вялі перамовы з прадстаўнікамі Братоў-мусульман, якія там схаваліся, прапанавалі здацца. Аднак тыя адмовіліся. На кадрах, якія дэманструюць сусветныя тэлеканалы, відаць, што сілавікам атрымалася заняць частку мячэці. Аблога мячэці на плошчы Рамзеса, нагадаем, працягвалася ўсю ноч. Каля тысячы чалавек забарыкадавалі ўсе ўваходы і выхады абломкамі мэблі, адстрэльваліся і адбівалі атакі. Лік загінуўшых падчас учорашніх баёў вырас да 173 чалавек.

На гэтым фоне ўлады прапанавалі забараніць рух Браты-мусульмане. З ініцыятывай выступіў часовы прэм'ер-міністр краіны Хазем Беблаўі. Паволе яго слоў, кіраўніцтва руху заахвочвала беспарадкі ў краіне, пагромы, падпалы і напады на дзяржустановы і паліцэйскіх. Браты-мусульмане могуць апынуцца па-за законам не ўпершыню. За ўсю сваю гісторыю рух быў забаронены больш як паўстагоддзе.

І нагадваем, што МЗС Беларусі раіць адмовіцца ад паездак у Егіпет. Мінспорту і турызму рэкамендуе тураператарам не разглядаць гэты кірунак.