Паўночная Карэя будзе ўдзельнічаць у зімняй Алімпіядзе

9 января 2018

Паўночная Карэя будзе ўдзельнічаць у зімняй Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане. Аб гэтым паведамляе "Рэйтэр", спасылаючыся на ананімную крыніцу ва ўрадзе Карэйскай Рэспублікі. Нагадаем, гэтай ноччу ў прыгранічнай зоне сустрэліся прадстаўнікі Пхеньяна і Сеула. Апошні раз бакі праводзілі прамыя перамовы шэсць гадоў назад. Па выніках сустрэчы Паўночная і Паўднёвая Карэя дамовіліся аднавіць гарачую лінію сувязі для прадухілення інцыдэнтаў на мяжы і абмеркавалі далейшыя крокі па паляпшэнні адносін паміж краінамі. Жыхары паўвострава па абодва бакі спадзяюцца, што старт перамоў - гэта пачатак паўнавартаснага працэсу мірнага ўрэгулявання паміж поўначчу і поўднем.

Міжнародны алімпійскі камітэт гатовы пайсці на беспрэцэдэнтныя ўступкі паўночнакарэйскай зборнай. Спартсмены з КНДР прапусцілі тэрмін падачы заявак, але МАК заявіў, што гатовы дапусціць каманду да Гульняў у парадку выключэння. Больш за тое, намміністра аб'яднання Паўднёвай Карэі Чхун Хэ Сун прапанаваў, каб на адкрыцці Гульняў зборныя дзвюх краін прайшлі разам. Адзначым, канфлікт паміж дзвюма Карэямі доўжыцца дагэтуль. У 1953 годзе Пхеньян і Сеул дамовіліся аб перамір'і, аднак паўнацэннага мірнага дагавора дзяржавы так і не падпісалі.