Поўнач Аўстраліі рыхтуецца да ўдару моцных трапічных цыклонаў

19 февраля 2015

Поўнач Аўстраліі рыхтуецца да ўдару двух моцных трапічных цыклонаў - "Лэм" і "Марша". Эвакуіраваны сотні чалавек на востраве Элка. Іх суседзі, жыхары ўзбярэжных пасяленняў, надыходзячую ноч з-за стыхіі правядуць у часовых сховішчах. Паводле даных спецыялістаў, хуткасць ветру ў эпіцэнтры можа дасягаць 200 кіламетраў за гадзіну. Чакаюцца праліўныя дажджы.