Сербія адзначае Дзень дзяржаўнасці

15 февраля 2019

Сербія адзначае Дзень дзяржаўнасці - галоўнае нацыянальнае свята краіны. У гэты дзень была прынята першая сербская дэмакратычная Канстытуцыя, а ў XX стагоддзі гэтая дата стала яшчэ і Днём сербскай арміі. З нацыянальным святам кіраўніка Сербіі Аляксандра Вучыча павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Мінск і Бялград зацікаўлены, каб эканамічнае ўзаемадзеянне адпавядала высокаму ўзроўню палітычных адносін.

Велька Кавачавіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі: "Перш за ўсё я чакаю прарыву ў эканамічнай сферы. Гэта вельмі важна. І прэзідэнт Сербіі, і прэзідэнт Беларусі настойваюць на канкрэтным развіцці эканамічных адносін. Гэтую галіну я лічу найбольш перспектыўнай. Дадам, што адносіны паміж Сербіяй і Беларуссю могуць быць прыкладам развіцця стасункаў дзвюх еўрапейскіх дзяржаў".

Беларуска-сербскі тавараабарот па выніках 2018 года склаў каля 200 мільёнаў долараў.