У Мінскай вобласці працягваецца збор подпісаў. У Дзяржынску зарэгістраваны 4 ініцыятыўныя групы

25 Верасня 2019

У Мінскай вобласці працягваецца збор подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ва ўсіх раённых цэнтрах праходзяць пікеты. У Дзяржынску, напрыклад, зарэгістраваны  4 ініцыятыўныя групы. Каб іх прэтэндэнты сталі кандыдатамі ў дэпутаты, трэба сабраць мінімум тысячу подпісаў.

Збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты працягнецца да 7 кастрычніка. Пасля гэтага ўсе дакументы правераць і прымуць рашэнне аб прысваенні статусу кандыдата ў дэпутаты. Нагадаем,  парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі 17 лістапада.