Сем меркаваных членаў "Ісламскай дзяржавы" і двое паліцэйскіх забітыя на ўсходзе Турцыі

26 октября 2015

Сем меркаваных членаў экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава" і двое паліцэйскіх забітыя ў горадзе Дыярбакыр на ўсходзе Турцыі. Праваахоўнікі на досвітку пачалі рэйд па некалькіх адрасах. Паводле падазрэнняў паліцэйскіх, менавіта ў Дыярбакыры маглі хавацца арганізатары выбухаў, якія прагрымелі ў цэнтры Анкары ў пачатку кастрычніка. Падчас праверак аднаго з дамоў сілавікі патрапілі пад абстрэл. Нагадаем, у мінулыя выхадныя паліцыя Турцыі правяла серыю рэйдаў на аснове інфармацыі пра экстрэмісцкія групы. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, паліцэйскія шукаюць ячэйку "Ісламскай дзяржавы", якую ўзначальвае жанчына-немка.