Сёння ў Фінляндыі пройдуць прэзідэнцкія выбары

28 января 2018

На пасаду прэтэндуюць 8 кандыдатаў. Чакаецца, што асноўная барацьба разгорнецца паміж безумоўным фаварытам - дзеючым прэзідэнтам Саўлі Нііністэ - і кандыдатам ад зялёных Пека Хаавіста. Ён значна саступае свайму канкурэнту. Калі ні адзін з кандыдатаў не набярэ 50 працэнтаў галасоў, то пройдзе другі тур, у якім прымуць удзел двое наймацнейшых.