Шклоў - горад электробусаў: у Беларусі стартаваў пілотны праект па пасажырскім экатранспарце

27 марта 2024

Пілотны праект па пераходзе на электратранспарт у Беларусі стартаваў. 15 новых машын на зарадцы гатовыя выехаць па маршрутах у Шклове. Яны цалкам заменяць увесь стары аўтобусны аўтапарк у горадзе і раёне. 28 марта на экатранспарт перасядуць і пасажыры Жодзіна. Гатовыя і новыя машыны, і падзарадныя станцыі. На чарзе Віцебская вобласць: ужо да канца 2024 года электробусы плануюць паставіць у прамысловы горад Наваполацк, каб у пачатку 2025 года яны ўжо выйшлі на маршрут. Аб горадзе электракараў расказала Святлана Лук'янюк.