Збліжэнне астэроіда з Зямлёй - анлайн

15 февраля 2013
Астэроід дыяметрам 45 метраў і масай 130 тысяч тон не пагражае ні самой планеце, ні спадарожнікам на арбіце, ні МКС. Паводле разлікаў спецыялістаў, ён наблізіцца да Зямлі амаль на 28 тысяч кіламетраў. Гэта самая малая адлегласць, зафіксаваная для такіх нябесных цел. У гэты час астэроід будзе знаходзіцца над востравам Суматра ў Індыйскім акіяне.