Саудаўскую Аравію накрылі снегапады

29 ноября 2016

У некаторых раёнах краіны тэмпература ўпала да нязвыклых мінус 3. У цэнтральнай частцы каралеўства снег накрыў пяскі ў пустыні. У двух рэгіёнах аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, яшчэ ў шасці - жоўты. Улады экстранна вырашаюць пытанне з уборкай снегу - рух транспарту паралізаваны. З-за моцных ападкаў у вёсках сышлі селевыя патокі. Дарэчы, бацькі зараз вымушаныя нагадваць дзецям аб забароне ляпіць снегавікоў. Ляпіць снежныя фігуры - значыць ствараць падабенства чалавека, а гэта забаронена ў строгай кансерватыўнай версіі ісламу, прынятай у Саудаўскай Аравіі.