Самы цяжкі ў свеце развадны мост пабудавалі ў Кітаі

20 января 2015
Цуд інжынернай думкі з'явіўся ў горадзе Цзоўчэн у правінцыі Шаньдун. Будынак уражвае і даўжынёй - амаль два кіламетры, і вагой - 22 тысячы 400 тон. Мост, круцячыся вакол сваёй восі, злучае адразу некалькі раёнаў горада. Па ім ходзяць аўтамабілі, а пад ім - высокахуткасныя цягнікі, якія звязваюць Пекін і Шанхай.