Салман Абедзі быў звязаны з радыкальнай групай у самім Манчэстэры

28 мая 2017

Салман Абедзі, які ўчыніў тэракт на канцэрце Арыяны Грандэ, быў звязаны з радыкальнай групай у самім Манчэстэры. Пра гэта распавёў журналістам рэпер Гека - сябар дзяцінства смяротніка. Бацькі Салмана Абедзі таксама зазначылі, што іх сын пачаў схіляцца да радыкальных ісламісцкіх перакананняў. Бацька вырашыў павезці яго ў Лівію. За некалькі дзён да тэракта Абедзі ўгаварыў бацькоў вярнуць яму пашпарт, паведаміўшы, што хоча ажыццявіць паломніцтва ў Меку. ФБР яшчэ зімой папярэджвала брытанскую контрразведку аб падрыхтоўцы тэракта ў Манчэстэры. За Абедзі сачылі з сярэдзіны мінулага года. Тады спецслужбы меркавалі, што ён плануе забойства палітыка. Але гэтая версія не пацвердзілася, расследаванне спынілі. Брытанцы таксама сачылі за Абедзі, але потым выключылі яго са спісу экстрэмістаў.