У Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры праваслаўны свет развітваецца з Мітрапалітам Філарэтам

15 января 2021

Развітанне з ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам сёння праходзіць у Свята-Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры. Цела ўладыкі перавезлі сюды напярэдадні позна вечарам. У свой час Мітрапаліт Філарэт выратаваў абіцель ад закрыцця. Усю ноч насельнікі манастыра ля труны Экзарха чыталі Евангелле. Свяшчэннікі з усіх рэгіёнаў краіны, вернікі, прыхаджане апошні раз нясуць свайму архіпастыру белыя ружы. Гэта любімыя кветкі ўладыкі.

У гэтыя хвіліны ва Успенскім саборы, дзе ўстаноўлена труна з целам уладыкі Філарэта, заканчваеца Архірэйская літургія. Пасля чаго пройдзе паніхіда. Затым ганаровы Патрыяршы Экзарх будзе пахаваны.