Румынію зноў ахапілі пратэсты

11 декабря 2017

На вуліцы Бухарэста выйшла каля 10-ці тысяч праціўнікаў планаў правячай партыі па рэформе судаводства. Румыны лічаць прапанаваныя сацыял-дэмакратамі змены спробай падарваць барацьбу з карупцыяй у краіне і патрабуюць адмены прынятых парламентам паправак у сістэме правасуддзя. Аналагічныя акцыі прайшлі і ў іншых буйных гарадах краіны.