На мяжы да Радаўніцу спрасцілі рэжым перасячэння і адкрылі дадатковыя пункты пропуску

14 мая 2013

Так, ужо праз гадзіну на  літоўскім кірунку адкрыюцца тры спрошчаныя пункты. У Гродзенскай вобласці  гэта Геранёны, Піцкуны і Пяцюлеўцы. Каб наведаць магілы сваякоў, і літоўцам,  і беларусам неабходна прад'явіць  пашпарт, візу і дакумент аб пастаянным пражыванні ў прыгранічнай зоне.


У пагранічнікаў толькі адна ўмова да тых, хто  перасякае дзяржмяжу на Радаўніцу, - не перавозіць ніякіх тавараў, якія падлягаюць абавязковаму мытнаму афармленню.