Расійскае МЗС эвакуявала пасольства ў Трыпалі

3 октября 2013

За трывожнымі навінамі з Лівіі мы сочым апошнія суткі. Расійскае МЗС эвакуявала пасольства ў Трыпалі пасля ўзброенага нападзення. Чакаецца, што супрацоўнікі дыпмісіі прыбудуць у Маскву заўтра спецрэйсам МНС. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў запатрабаваў ад лівійскага калегі ў найкарацейшыя тэрміны забяспечыць аднаўленне нармальнай працы пасольства. Нападзенне на расійскую дыпмісію ў лівійскай сталіцы адбылося напярэдадні. Увечары ля пасольства сабраліся дзясяткі лівійцаў. Яны сарвалі расійскі флаг з аднаго з балконаў, адкрылі стральбу і паспрабавалі прайсці ўнутр будынка. Ахова адкрыла агонь у адказ. У выніку адзін з тых, хто нападаў, загінуў. Прычыны здарэння высвятляюцца. І ў сувязі з напружаным становішчам, якое складваецца ў Лівіі, беларускае МЗС рэкамендуе суайчыннікам устрымацца ад наведвання гэтай краіны.