Сіла герояў у адзінстве і памяць аб іх навекі. У Маскве прайшоў парад Перамогі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі

24 июня 2020
Пачнём з мерапрыемстваў, якія сёння праходзілі ў расійскай сталіцы. У Маскве  на Краснай плошчы прайшоў ваенны парад і ўпершыню за доўгія гады ён адбыўся не 9 Мая. Адкласці ўрачыстасць у Маскве на паўтара месяца прымусіла пандэмія. Зрэшты, свяшчэннае для кожнага з нас свята  аб'яднала войскі, лідараў і прадстаўнікоў 13 дзяржаў таксама ў сімвалічную дату. Роўна 75 гадоў таму Красная плошча сустракала той самы першы парад пераможцаў. І сёння тут не раз гучалі словы пра сілу адзінства і адзін вялікі подзвіг - перамогу над фашызмам.

Літаральна два дні таму беларусы зноў шчыра і з болем у сэрца перажывалі трагічныя хвіліны пачатку войны. У Брэсцкай крэпасці прайшоў вялікі мітынг-рэквіем. І сёння  ў першых шэрагах прадстаўнікоў народаў-пераможцаў  беларускі лідар, а на брусчатцы плошчы  чаканіць крок  беларуская рота ганаровай варты. З Масквы рэпартаж Ілоны Красуцкай

Масква практычна вярнулася да звыклага ладу жыцця


Масква, нарэшце, вярнулася да звыклага шумнага жыцця. Горад па-ранейшаму не спіць 24 гадзіны за суткі.  І толькі маскі на тварах прахожых пакуль нагадваюць аб тым, што на час прыйшлося адмовіцца ад звыклага ладу жыцця. Да канца вясны жыхары мегаполіса захоўвалі рэжым самаізаляцыі. Пандэмія адкарэктавала многія планы. У выніку было вырашана перанесці святкаванне 9 Мая на больш позні час. Вядома, не ўсё так проста і зараз. Тым не менш сітуацыя дазволіла змякчыць абмежаванні. Але маскі і пальчаткі дагэтуль абавязковыя ў грамадскіх месцах. 

24 чэрвеня 1945 года ў Маскве прайшоў першы парад

У выніку для парада Перамогі выбралі гістарычную дату - 24 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень 75 гадоў таму ў сталіцы Расіі адбыўся першы парад. Па Краснай плошчы маршыравалі тыя, хто разграміў фашыстаў.

Уладзімір Пуцін запрасіў на парад Прэзідэнта Беларусі


Яшчэ задоўга анансавалі, што гэты парад Перамогі ў Маскве будзе асабліва маштабным. Рэкорды і ў плане колькасці ўдзельнікаў, мадэляў найноўшага ўзбраення, абнавіўся і таймінг -1,5 замест звыклай гадзіны. У Расіі спецыяльна пад свята гэту сераду аб’явілі непрацоўным днём. Асабістыя запрашэнні Уладзімір Пуцін адправіў шматлікім лідарам. У тым ліку ў тэлефоннай размове на мінулым тыдні запрасіў на парад нашага Прэзідэнта. Вядома, Аляксандр Лукашэнка запрашэнне прыняў. А як інакш?! 

Парад Перамогі ў Мінску

Мы нашых галоўных герояў павіншавалі паводле традыцыі. 9 Мая парад у Мінску стаў адзіным на постсавецкай прасторы. А яго трансляцыю глядзелі больш як у 80 краінах. Захавалі ўсе меры бяспекі, але нас неміласэрна крытыкавалі з усіх бакоў. 

Перамога. Незалежнасць. Памяць


Не толькі за парад, але і за тое, што, у прынцыпе, звыклы ўклад жыцця не змянялі. Але праз час жыццё паказала, наколькі правільным было гэта рашэнне. Захавалі працоўныя калектывы, а людзі, адпаведна, заробак. Ды і зараз наш вопыт барацьбы з COVID запазычваюць у свеце, а шматлікія са шкадаваннем прызнаюцца: каранцін быў на шкоду, выпусцілі час.

Павышаныя меры бяспекі

Жыццё і здароўе людзей - важнейшыя за ўсё. З-за эпідэмсітуацыі ў Маскве выкананыя ўсе патрабаванні бяспекі. Меры павышаныя. І нашым героям - ветэранам - было рэкамендавана паберагчыся. Праўда, як угаварыць іх глядзець парад па тэлевізары, калі прайшлі агонь і ваду і выдужалі? Падбалі сёння і аб журналістах, якія асвятлялі мерапрыемства. У мэтах бяспекі - сэндвічы, піражкі і нават садавіну выдавалі ў прэс-цэнтры ў строга запакаваным выглядзе. Санітайзеры на кожным кроку! Маскі беларуская дэлегацыя таксама апранула, хоць, адкрыта прызнаемся, прапанову ўспрынялі без захаплення. Дыхаць у іх няпроста, асабліва ў 25-градусную спякоту!
 

Першая афлайн-сустрэча прэзідэнтаў пасля пандэміі

Маска і пальчаткі сапраўды таксама сталі абавязковым экіпіяваннем для вадзіцеляў усіх машын, на якіх сёння перасоўваліся прэзідэнты. Пасля анлайн-самітаў выхад  для лідараў у афлайн - цэлая падзея. Ды і сам гаспадар сустрэчы асабіста вядзе гасцей на парад. Усе знаёмыя асобы! Прыехалі лідары Таджыкістана, Казахстана, Узбекістана, Малдовы, Сербіі. Ніякай дыстанцыі! Пандэмія адкарэкцірвала планы  і былога лідара Казахстана. Нурсултан Назарбаеў захварэў на каранавірус. А вось прэзідэнт Кыргызстана ў Маскву прыляцеў, але на парад так і не трапіў. У асоб, якія яго суправаджалі, таксама станоўчыя тэсты на COVID.

Парад у Маскве Прэзідэнт Беларусі глядзеў разам з сынамі

Быць сёння са сваёй сям'ёй у Маскве для Аляксандра Лукашэнкі проста абавязак. Вернасць традыцыі і подзвігу пакалення пераможцаў. Уклад у Вялікую Перамогу ўнеслі розныя рэспублікі - збавенне ад карычневай чумы каштавала жыццяў 30 мільёнам чалавек, і святой гэтая дата стала для розных краін. Тады хіба было прасцей? Кровапралітны, страшны час, але народы былі адзіныя, плячом да пляча! Сапраўды гэтак жа і праз 75 мірных гадоў разам і зараз. Што памянялася? Толькі зброя іншая - словы і тэхналогіі "разрываюцца" больш, чым снарады. 

Пакаленне пераможцаў

Пазбаўленні і голад. Франтавое жыццё. Але ў іх верылі і чакалі. Нашы ветэраны. Ім 98, 101. А з выгляду так і не скажаш. Напамяць дэкламуюць вершы, частыя госці ў школах і ВНУ - яны навочная энцыклапедыя для тых, хто, да шчасця, ведае аб Вялікай Айчыннай толькі з аповедаў і кніг. 

Рота ганаровай варты Узброеных сіл Беларусі на парадзе ў Маскве

14 тысяч вайскоўцаў, 375 адзінак сухапутнай і авіяцыйнай тэхнікі. Пачаўся парад традыцыйна з праходу па Краснай плошчы пешых калон. Апроч расійскіх вайскоўцаў, і прадстаўнікі 13 дзяржаў. У тым ліку - па бруку прамаршыравала рота ганаровай варты ўзброеных сіл нашай краіны. 

Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве

Праехалі па Краснай плошчы і баявыя машыны. Сярод іх - больш як 20 узораў найноўшай ваеннай тэхнікі. Напрыклад, машыны пяхоты, бронеаўтамабілі "Тайфун". Убачылі гледачы і легендарныя танкі Т-34. А завяршыўся парад традыцыйна паветранай часткай. 

Памяць жывая

Пасля завяршэння парада ўсе разам кіраўнікі дзяржаў прайшлі пешшу ў Аляксандраўскі сад, дзе знаходзіцца Магіла Невядомага Салдата. Зборны вобраз - даніна памяці пакаленню пераможцаў! Па дарозе Аляксандр Лукашэнка цёпла пагутарыў з гасцямі парада Перамогі і пажадаў ім найважнейшага - здароўя. Падбадзёрыў словамі: "Пераможам. Выдужаем. Не хварэйце".

У сілу акалічнасцяў, што склаліся, у кожнай краіне свой шлях, свая дата святкавання вялікага пераможнага дня. Вядома, змяшаныя пачуцці - радасць і адначасова цяжкія ўспаміны. Але такія мерапрыемствы для нашых герояў даюць неймаверны прыліў сіл, ствараюць настрой. А значыць, так хочацца верыць, падараць доўгія гады жыцця. 

Наперадзе - Дзень Незалежнасці Беларусі

Усё-такі юбілей Вялікай Перамогі не зводзіцца да аднаго дня. Эпідэмія, якая парушыла жыццё ўсяго чалавецтва, як гаворыцца, унесла пэўныя карэкцівы па ўсіх франтах!  Але, як і тады, 75 гадоў таму, да Перамогі ніхто не збіраецца здавацца. Шануем памяць і святасць вялікага дня.  І запрашаем гасцей. Бязмежна! Ужо да нас, у Беларусь, разам адсвяткаваць дзень нашай незалежнасці.