Расійскі канвой з гуманітарнай дапамогай зноў пачаў рух

14 августа 2014
Мы прадаўжаем сачыць за гуманітарным грузам, які Масква накіравала Данбасу. Расійскі канвой з гуманітарнай дапамогай для Луганскай і Данецкай абласцей Украіны зноў пачаў рух. Сёння на світанні ён пакінуў Варонежскі ваенны аэрадром Балтымор, дзе была арганізавана стаянка. Калона з 280 грузавікоў прадаўжае шлях да мяжы.
Раней украінскае агенцтва УНІАН паведамляла, што пагранічнікі Харкаўскай вобласці гатовыя прыняць канвой. На КПП Плецянёўка ў Валчанскім раёне для машын падрыхтаваная спецыяльная паласа. Яна ахоўваецца байцамі Нацгвардыі і супрацоўнікамі МНС. Грузавікі вязуць дзясяткі тон харчавання, медыкаментаў, пітную ваду, а таксама генератары і спальныя мяшкі.