Расія патрабуе ад Германіі прызнаць блакаду Ленінграда актам генацыду

18 марта 2024

Расія запатрабавала ад Германіі прызнаць актамі генацыду ў дачыненні да савецкага народа блакаду Ленінграда і іншыя злачынствы Трэцяга рэйха. Афіцыйная Масква перадала адпаведную ноту ў МЗС ФРГ. Да гэтага моманту Германія адпрэчвала магчымасць такога прызнання. Берлін не адмаўляў здзяйснення нацыстамі шматлікіх злачынстваў на тэрыторыі СССР, але генацыдам лічыць гэта адмаўляўся. У такой якасці прызнаецца немцамі толькі сістэматычнае знішчэнне яўрэяў. Расія ўпершыню запатрабавала ад Германіі аднаўлення гістарычнай справядлівасці настолькі прама і недвухсэнсоўна.