У Мінску пачалася вакцынацыя кітайскіх грамадзян супраць COVID-19

31 мая 2021

Больш за 3 500 кітайскіх грамадзян прышчапляюць ад каранавіруса ў Мінску.  Вакцынацыя стартавала сёння ў 33-й паліклініцы ў рамках дамоўленасцяў з пасольствам КНР. Усяго ў нашай краіне зробяць прышчэпку  больш за  4 з паловай тысячы падданых КНР, якія знаходзяцца ў Беларусі ў сувязі з працай або вучобай. Усім будзе выдадзена даведка аб вакцынацыі кітайскай вакцынай і сертыфікат. 

У Беларусі працягваецца прышчэпачная кампанія супраць COVID-19. На працягу года вакцынаваць плануюць не менш за 60 % жыхароў нашай краіны.