Вынікаў доследу з вакцынай ад каранавіруса ў ЗША трэба чакаць паўтара месяца

27 февраля 2020
Вакцыну ад каранавіруса ўжо пачалі выпрабоўваць на людзях навукоўцы ЗША. Першы прышчэплены - амерыканец. Яго эвакуіравалі з круізнага лайнера Diamond Princess. Толькі вынікаў доследу трэба чакаць паўтара месяца. Тым часам колькасць заражаных у штатах узрасла да 60 чалавек. 

Успышка каранавіруса ў Еўропе

У Еўропе самая складаная сітуацыя з COVID-19 у Італіі, дзе ўпершыню захварэлі дзеці. Усяго заражаных у бальніцах  400 чалавек, загінулі не менш за 10. Вірус дабраўся і да скандынаўскіх краін. 

А ў Літве ўлады аб'явілі рэжым экстрэмальнай сітуацыі і пастанавілі стварыць Дзяржаўны аператыўны цэнтр.

Каранавірус затармазіў эканоміку Еўропы

Успышка каранавіруса акажа ўплыў на эканоміку Еўрасаюза, бо Кітай - адзін з асноўных рынкаў збыту. Пад ударам можа апынуцца прамысловасць Германіі - галоўнай эканомікі ЕС. Рост ВУП у студзені-сакавіку 2020 года, верагодна, затармозіцца да 0,1 %. На барацьбу з COVID-19 ЕС выдзеліць больш за  230  мільёнаў еўра. З іх 100 мільёнаў пойдуць на даследаванні.