"Грандыёзна! Мы проста не чакалі, што будзе настолькі маштабна!" - "Вытокі" адгрымелі ў Глыбокім

25 июня 2023

Не толькі Мінск стаў цэнтрам прыцягнення моладзі. "Вытокі" адгрымелі ў Глыбокім! Горад вішнёвых садоў і знакамітай згушчонкі жыў фестывалем два дні. І, што характэрна, такому рытму райцэнтр на поўначы краіны цалкам адпавядае. Фестываль не толькі спартыўны, але яшчэ насычаны культурнымі, адукацыйнымі праектамі.

Толькі ў алімпійскім забегу прынялі ўдзел каля паўтысячы дзяцей. А яшчэ былі дзясяткі спартыўных пляцовак, каларытныя выступленні артыстаў. І, вядома, падарункі. Іх атрымалі не толькі ўдзельнікі спартыўных квэстаў, але і сам райцэнтр. Рэпартаж Марыны Раманоўскай (падрабязнасці ў відэа).