Рэйс з Масквы на Кубу вылецеў без Сноўдэна

24 июня 2013
На борце самалёта былы супрацоўнік ЦРУ не выяўлены.
З маскоўскага аэрапорта на Кубу з затрымкай на 10 хвілін вылецеў рэйс авіякампаніі Аэрафлот. На борце гэтага самалёта павінен быў знаходзіцца былы супрацоўнік ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эдвард Сноўдэн. Ён зарэгістраваўся на рэйс на месца 17А. Аднак, як паведамілі СМІ са спасылкай на аднаго з пасажыраў - карэспандэнта тэлеканала Расія 24, на борце Сноўдэна няма. Нагадаем, менавіта праз Кубу ён мае намер дабірацца да Эквадора, дзе папрасіў палітычнага сховішча. Улады Эквадора могуць даць станоўчы адказ на запыт Сноўдэна. Пра гэта ў сваім блогу ў Твітары паведаміў кіраўнік эквадорскага знешнепалітычнага ведамства. Тым часам рэйс з Шарамецьева ў кубінскую сталіцу часткова пралягае ў паветранай прасторы ЗША. Самалёт пры праходжанні маршруту трапляе ў зону адказнасці авіядыспетчараў з Нью-Ёрка. Тэарэтычна яны могуць пасадзіць лайнер на амерыканскай тэрыторыі.