Рэкордны скачок беспрацоўя ў Іспаніі

6 ноября 2013
Лік тых, хто стаіць на біржы працы, толькі за кастрычнік вырас амаль на 90 тысяч чалавек. Зафіксаванае павышэнне стала другім за восень. Паводле звестак Мінпрацы, без работы зараз у Іспаніі амаль 4 мільёны 900 тысяч чалавек. Спецыялісты адзначаюць, што ў кастрычніку статыстыка занятасці ў еўразоне традыцыйна пагаршаецца.