Разбуральнае землетрасенне на паўднёвым усходзе Мексікі

20 сентября 2017

Ахвяр ужо больш як 200. У Мехіка абвясцілі надзвычайнае становішча. Эпіцэнтр штуршкоў магнітудай 7,1 знаходзіўся прыкладна за 100 кіламетраў ад сталіцы краіны. У Мехіка цалкам разбураныя дзясяткі будынкаў. Больш як чатыры з паловай мільёны жыхароў засталіся без электрычнасці і сотавай сувязі. Рух цалкам паралізаваны. Міжнародны аэрапорт Беніта Хуарэса спыніў працу. Пасля землетрасення ажыў вулкан Папакацепетль і было зафіксавана яшчэ каля 11 афтэршокаў. Пажарнікі, ратавальнікі і валанцёры разбіраюць завалы, далучылі і вайскоўцаў. У сталіцу ўвялі тры тысячы вайскоўцаў. Ва ўсіх школах Мексікі скасаваныя заняткі. Улады арганізоўваюць сховішчы. Сваю дапамогу прапанавала ААН.