У Навагрудку адкрыўся сучасны ФАК з басейнам, гульнявымі і трэнажорнымі заламі

8 июля 2020
Новы аб'ект будзе запатрабаваны не толькі ў жыхароў Навагрудка, але і суседніх раёнаў. Для выхаванцаў дзіцячых спартыўных школ на базе комплексу адкрыюцца новыя аддзяленні плавання і валейбола. Будзе арганізаваны круглагодны навучальны і трэніровачны працэс для юных футбалістаў і лёгкаатлетаў.

Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму Беларусі: "Праводзіцца паслядоўная палітыка нашай дзяржавы для таго, каб у кожным раённым цэнтры з'яўляліся спартыўныя аб'екты. На Гродзеншчыне гэта ўжо другі сёлета спартыўны аб'ект, які мы адкрываем. Трэці - у праекце. Адкрывацца будуць і ў іншых раённых цэнтрах. Гэта вельмі важна для масавых заняткаў спортам".

Базу спарткомплексу і новую гульнявую залу з трыбунамі таксама плануюць выкарыстоўваць для правядзення спартыўных спаборніцтваў як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўню.