Выкрыцці Сноўдэна выклікалі новы міжнародны скандал

3 августа 2013

Германія ў экстранным парадку скасавала пагадненні са Злучанымі Штатамі Амерыкі і Вялікабрытаніяй аб абмене разведданымі. Ранейшыя дамоўленасці дазвалялі спецслужбам правяраць усяго 20% паведамленняў і злучэнняў паміж ФРГ і іншымі краінамі. Аднак Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША ўпотай ад нямецкіх улад штомесяц адсочвала каля 500 мільёнаў кантактаў грамадзян Германіі, уключаючы перапіску ў Інтэрнэце і тэлефонныя званкі.