Адборачны заезд правялі "Патрыёты Беларусі" на палігоне "Белая Лужа" - падрабязнасці ў новай рубрыцы "Выклік" у "Панараме"

2 октября 2023

Яшчэ адзін адборачны заезд правялі "Патрыёты Беларусі" на палігоне "Белая Лужа" Барысаўскага раёна. Гэтым разам "Выклік" прынялі школьнікі Мінска.

Яны праходзілі страявую, тактычную і псіхалагічную падрыхтоўку. Акрамя звыклых выпрабаванняў - ваенізаваная эстафета "Бітва за сцяг". Юныя патрыёты здзейснілі марш-кідок, вучыліся арыентавацца на мясцовасці, пераадольвалі ўчасткі ў процівагазе, дэманстравалі аказанне першай дапамогі і праходзілі паласу перашкод.

Ці справіліся патрыёты з няпростымі выпрабаваннямі і ці атрымалася аб'яднацца, каб дайсці да фінішу? Больш падрабязна ў нашай новай рубрыцы "Выклік" у "Панараме".