Расце лік ахвяраў землетрасення ў Турцыі. Загінуў 31 чалавек

26 января 2020
Пацярпелі звыш 1,5 тысячы людзей. Стан дзясяткаў, паводле слоў урачоў, крытычны. Самыя сур'ёзныя разбурэнні ў правінцыі Элязыг, дзе пражываюць 400 тысяч чалавек. Сотні людзей засталіся без прытулку. Ёсць небяспека афтэршокаў. 
Землетрасенне магнітудай 6,8 адбылося ў пятніцу ўвечары на ўсходзе Турцыі. Падземныя штуршкі адчулі таксама ў Ізраілі, Ліване, Іраку і Сірыі.