Міжнародны дзень тыгра - у Мінскім запарку

26 июля 2019
Заўтра наведвальнікаў чакае гульнявы квэст, паказальнае кармленне тыграў, а на цэнтральнай пляцоўцы пройдзе "паласатая вечарынка". Максімальна пранікнуцца духам свята дапаможа тэматычны дрэс-код. Гасцей запрашаюць прыйсці ў паласатым адзенні. Дарэчы, самую прыбраную сям'ю ўзнагародзяць прызамі.

Супрацоўнікі заапарка надаюць асаблівую ўвагу жывёлам. У іх штодзённым рацыёне - не менш за 10 кг ялавічыны. Існуюць у тыграў і разгрузачныя дні, калі іх кормяць выключна малаком і яйкамі.