Расце колькасць ахвяр цыклона "Фані" ў Індыі

5 мая 2019

Загінуўшых ужо 16, сотні пацярпелых. Неверагоднай магутнасці вятры і праліўныя дажджы маглі стаць прычынай смерці значна большай колькасці людзей, калі б не своечасовая эвакуацыя. Менш як за суткі з узбярэжных раёнаў штата Адыша ў прытулкі перавезлі больш за мільён чалавек. Зараз пад ударам стыхіі суседняя краіна - "Фані" дабраўся да Бангладэша. Там ужо 12 загінуўшых - сярод іх двое дзяцей.