Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Праект новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса абмяркоўвалі ўчора ў Палацы Незалежнасці. У сферы існуе шэраг праблем, якія патрабуюць заканадаўчага ўдасканалення. Кіраўнік дзяржавы даручыў дапрацаваць дакумент. Новую рэдакцыю кодэкса неўзабаве разгледзяць і ў парламенце. Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў праверыць выкананне тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў па падпісаных інвестдамовах.
Яшчэ адзін праект указа, які разглядаўся на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы, - аб скарачэнні колькасці пустых і трухлявых дамоў. Прапанова ўрада - удасканаліць механізм адчужэння ў залежнасці ад іх размяшчэння і мясцовых умоў. Патрабаванне Прэзідэнта нязменнае: ва ўсім павінен быць гаспадарскі падыход. Трухлявае і аварыйнае жыллё знясуць, а землі вернуць у абарачэнне. Прэзідэнт даручыў паскорыць гэтую працу на месцах.













