Расце лік ахвяраў апоўзня ў Калумбіі

20 мая 2015

Паводле звестак на гэтую гадзіну, у спісе загінуўшых ужо 78 чалавек. Апоўзень на паўночным захадзе Калумбіі справакавалі бесперапынныя ліўні. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, каля 40-ка чалавек атрымалі траўмы. Выратавальныя працы ў раёне трагедыі працягваюцца, лік загінуўшых можа ўзрасці.