Вялікая размова аб развіцці і будучыні нацыянальнай энергетыкі адбылася напярэдадні ў Палацы Незалежнасці

17 ноября 2018

Энергасістэма Беларусі лічыцца экспертамі адной з самых надзейных і эфектыўных на постсавецкай прасторы, аднак наспела неабходнасць ухіліць наяўныя недахопы.

Пытанне, якое непарыўна звязана з далейшым развіццём беларускай энергетыкі - гэта выкарыстанне электраэнергіі. Магутнасцяў хапае, а з уводам у строй Беларускай АЭС, будзе яшчэ больш. Важная задача для Саўміна - распрацаваць выразны, а галоўнае - рэалістычны план - як больш выкарыстаць электрычнасць у розных сферах.

Ва ўрадзе разумеюць, - выкарыстанне электраэнергіі павінна стаць прывабным. Міжведамасная група ўжо акумулюе ўсе прапановы.

На нарадзе таксама прагучаў увесь спектр меркаванняў - як удасканальваць структуру кіравання і працу энергетычнай сферы. Прапановы ўрада трэба дапрацаваць. Жорсткае патрабаванне Прэзідэнта - у любых пераўтварэнняў у галіны павінна быць эканамічнае абгрунтаванне.