Пяцігадовая дзяўчынка з Нарвегіі ў сне прайшла 4 кіламетры

16 сентября 2014
Дзіця знайшлі раніцай у рэгіёне Фінмарк на поўначы краіны. Дзяўчынка, якая пакутуе лунатызмам, прайшла па шашы, пераадолеўшы 800-метровы тунэль, а затым дайшла да жылога дома і села на ганку. Практычна распранутае дзіця на вуліцы заўважыў выпадковы прахожы. Ён выклікаў паліцыю. На шчасце, падчас падарожжа дзяўчынка не атрымала траўм. Вартавыя парадку звязаліся з яе бацькамі. Тыя распавялі, што малая ўвесь час ходзіць па начах. Але на гэты раз яна са старэйшай сястрой гасцявалі ў сваёй цёткі, якая, мабыць, не ўлічыла асаблівасцяў пляменніцы.